Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нія як дзеяньні крімінальнага характару, за якія вінаватая асоба падлягае пакараньню. Гэтак, калі-б хто-небудзь заставіў каму маемасьць альбо людзей сваіх на пэўны тэрмін, а затым ня выплаціўшы грошы да выхада тэрміну, адабраў застаўленую маемасьць альбо людзей, то вінаваты ў гэткім дзеяньні павінен заплаціць за гвалт 12 рублёўгрошаў і столькі-ж на карысьць В. К. Апроч таго, калі-б застаўленыя людзі не захацелі рабіць на свайго часовага дзяржальніка і тым самым зрабіліб яму ўшчэрбак, тагды уласьнік застаўленай маемасьці павінен "за кождый тыдзень мает платити навязки шесть грошей за того, каторый будет мети волы а клячу, а за того, который пеш будет, мает платити тры грошы". Роўна-ж, калі-б скончыўся тэрмін заставы, і дзяржальнік застаўленай маемасьці не захацеў бы узяць належную яму суму грошаў і вярнуць уласьнікам застаўленую маёмасьць, то у гэткім разе, уласьнік павінен зьвярнуцца да павятовага віжа, які павінен аддаць другой старане належныя ёй грошы. Калі-б дзяржальнік застаўленае маёмасьці ў гэткам разе адмовіўся ўзяць грошы, то тагды павінен аддаць грошы ў гаспадарскі скарб і ўвесьці ва уладаньне уласьніка маемасьці, што была ў заставе[1]. Статут другое рэдакцыі фактычна ня унёс ніякіх зьмен у сутнасьць статутавага застаўнага права[2].

Звычайна, у заставу аддаваліся толькі землі, якімі ўласьнікі валадалі на правох поўнае ўласнасьці і неабмежаванага распараджаньня[3]. І жонка магла аддаваць у заставу, атрыманае ад мужа вена. Усякага роду дагаворы аб заставе маемасьці павінны былі быць пісанымі. Застава маемасьці спынялася ў выпадку выплаты доўгу альбо утварэньня выкупу. Маемнасьць, нявыкупленая ў тэрмін, пасьля быцьця усіх фармальнасьцяў пераходзіць ва уласнасьць крэдытора[4].

Права уладаньня зямлёй, як агульнае правіла, саправаджвалася з абавязкам для уласьнікаў адбываць ваенную павіннасьць. Статутавае права ня ведае права ўладаньня зямлёю, не зьвязаннага з адпраўленьнем ваеннай павіннасьці. Статут 1529 году ўскладае на кожнага земляўласьніка абавязак адбываць ваенную павіннасьць згодна земскае ухвалы "яко на тот час будет потреба указывати". Кожны шляхціц павінен выходзіць на вайну асабіста і апроч тога выстаўляць на вайну пэўны лік узброены людзей у залежнасьці ад велічыні свайго уладаньня, прычым той лік службаў, з якіх выстаўляецца адзін узброены чалавек, вызначвацца ўхвалай. Статут 1529 году, вымагаючы, каб кожны земляўласьніка асабіста адбываў ваенную службу, дапушчае аднак магчымасьць незьяўленьня на ваенную службу у выпадку хваробы, належным спосабам засьведчанае. У гэткім разе, хворы земляўласьнік павінен выставіць замест сябе ўзброенага чалавека. Таксама, калі-б здаровы шляхціць, маючы дарослага сына, ня выдзеленага, захацеў бы выслаць яго на вайну замест сябе, то за згодай гэтмана, гэткая замена бацькі сынам дапушчаецца[5]. У разе адсутнасьці згоды, на войну павінны ехаць бацька. Шляхціц, які адмовіўся адбываць ваенную службу, траціць права на ўладаньне зямлёй. Статут пагражае гэткаму шляхціцу конфіскацыяй яго маемасьці[6]. Аднак, калі-б які шляхціц ня прыехаў на вайну па законных

  1. Статут 1529, Разд. Х, арт. ІІ.
  2. Статут 1566, Разд. VІІ, арт. 14, 15. 16. 18 и 19.
  3. Статут 1566, Разд. VІІ стр. 7.
  4. Статут 1566, Разд. VІІ стр. 18.
  5. Статут 1529, Раз. ІІ стр. 1, 5 и 6.
  6. Статут 1529 Разд. ІІ, стр. 1, 7.