Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваньня з боку таго, хто прасіў аб падарэньні, ведаючы, што гэтае ўладаньне знаходзіцца ў другіх руках. У такім выпадку захоўвае сваю сілу "першы привилей або лист колко лет поживал и в держаню был". Статут падымае, так сама пытаньне аб тым, як быць з тымі землямі, што былі падараны земляўласьнікам, якія ня гледзячы на тое, што атрымалі ад гаспадара лісты на уладаньне зямлёй, на працягу 10 гадоў не ўвашлі ва ўладаньне данымі ім землямі. У гэткім разе, за выключэньнем тэрміну даўнасьці, яны трацяць права на ўладаньне надаранай В.К. зямлёю[1]. Статут другога выданьня закранае тыя ж пытаньні, але ў вырашэньне апошніх ён ня ўносіць ніякіх зьмен[2].

Ужо шляхецкія прывілеі дазволілі ўласьнікам нярухомай маемасьці распараджацца ёю па ўласнаму жаданьню[3]. Урад павінен быў контраляваць вольнасьць звароту зямельнай уласнасьці з тым, каб ад гэтага не пацярпелі інтарэсы дзяржавы, з тае прычыны, што кожнае зямельнае дзяржаньне было зьвязана з адпраўленьнем ваеннай павіннасьці дзяржаве.

Статут 1529 году, захоўваючы за земляўласьнікамі права вольнага распараджэньня сваімі землямі, аднак абмяжовывае апошняе права ў адносінах фамільных і выслужаных маемасьцяй "вольную моц имения своего третью часть отдати, продати, даровати и в пожитки добровольные привести", зразумела з прыняцьцем пад увагу вызначаных законам фармальнасьцяй, і атрыманьня ад цэнтральнай альбо правінцыяльнай улады дазволу на права заключэньня адпаведных грамадзянскіх зьдзелак[4]. Разумеецца, што гаспадарская адміністрацыя пе магла рабіць ніякіх перашкод у тым выпадку, калі адчужэньню падлягала толькі адна трэцяя ўладаньня. Самы-ж зварот зямляўласьніка да адміністрацыі быў выклікан неабходнасьцю кантроля з боку дзяржаўнай улады, якая сьлядзіла за тым, каб закон ня быў парушаны дзяржальнікамі зямельнай уласнасьці. Аднак, Статут, даючы земляўласьніку права прадаць на вечнасьць толькі трэцюю частку маемасьці, у той-жа самы час дазваляе апошняму ў выпадку неабходнасьці, "естли б была б потреба на службу нашу земскую пенези, две части заставити и толку", пры ўмове, што застаўная сума ня будзе большаю вартасьці адданых у заставу двух частак. У выпадку парушэньня гэтага патрабаваньня, кроўныя, пры выкупе застаўнае маемасьці, "не павинны больш дати одно, чого стоят тые две части". Асоба, што ўзяла маемасьць у заставу і давала пазыку, якая перавышае вартасьць маёмасьці, траціць гэтую лішку беззваротна[5].

Статут 1529 году, дазваляючы адчужваньне пэўнага ліку зямлі, а таксама дапушчаючы магчымасьць заставы і апошняй непраданай зямлі, ішоў на сустрэньне тагочасным запатрабаваньням жыцьця. Народная гаспадарка, якая ўжо разьвілася, і асабліва сельска-гаспадарчы пад ем, што тагды адбываўся, утваралі крайнюю неабходнасьць мобілізацыі зямельнай уласнасьці. Пагоня за зямлёю, з боку асобных прадстаўнікоў шляхецкага стану, была прычынай значнага запрапанаваньня асобнымі земяўласьнікамі сваіх земляў на продаж[6].

Абмяжаваньне першага Статуту адносна права распараджэньня знаходзілася ў супярэчнасьці як з запатрабаваньнямі народнай гаспадаркі, гэтак і з шляхецкімі правамі і прывілеямі. Калі шляхецкія пра-

  1. Статут 1529 Разд. 1 арт 24.
  2. Статут 1516, Разд. І стр.15, 28, 29 Разд. ІІІ арт. 38.
  3. Любавский. Очерки истории, Привилей 1413. арт. 4.. Привилен 1447, арт. 1.
  4. Статут 1529 Разд. 1, арт. 15.
  5. Статут 1529, Разд. І арт. 16.
  6. Пичэта. Эпоха городское гаспадаркі Беларусі. (Полымя. 1925, № 6.)