Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каждого человека колько будет взял своими отчызнами навязываит, из землями, а земли кождую землю землей.[1]

Урад Вялікага Княжаства Літоўскага строга пільнаваўся вышэй паказанага артыкулу першага Статуту. Пры ўтварэньні аграрнай рэформы Сыгізмундам Аўгустам у заходніх частках Вялікага Княжаства Літоўскага, адбывалася паверка праў на землю. У разе, калі дзяржальнікі зямлі ня мелі адпаведных дакумантаў на права уладаньня зямлёй, то усе гэтыя бездакумантныя землі адпісваліся на гаспадара[2]. Земляўласьнікі Вялікага Княжаства Літоўскага маглі аказацца ўласьнікамі зямляў, на якія яны к моманту выданьня Статуту 1529 г. ня мелі ніякіх дакумантаў, і права ўладальня якімі грунтавалася толькі на даўнасьці часу. Ужо ў шляхецкіх прывілеях гаварылася аб такога рода зямельных уладаньнях і прывілеі фактычна замацоўвалі іх за ранейшымі ўласьнікамі. Статут 1529 году гарантаваў шляхце недатыкальнасьць гэткіх дзяржаньняў. Гэтак, калі-б хто-небудзь уладаў спакойна маемасьцямі і паселенымі землямі яшчэ ад часоў Казіміра, хаця-б на іх ня было ніякіх апраўдальных дакумантаў і ніхто-б на іх не заяўляў пратензій "и о том до короля Олександра будет ся никто ся не привпоминал бы" то гэткія асобы захоўваюць за сабою права ўладаньня.[3] У выпадку-ж падняцьця іску адносна незаконнага ўладаньня В.К. павінен быў "справедливость чинити без отволокі."[4] Калі-ж хто адбярэ ад гэткага ўладальніка землі а патым выявіцца, што гэтая зямля знаходзілася ва ўладаньні сям'і ад часоў Вітоўта, Сыгізмунда і Казіміра, то гэткі ўладальнік захоўвае поўнае права на сваю землю.[5]

Статут першага выданьня, замацоўваючы за ўладаньнікамі землі, якімі яны валадалі ад старых гадоў без дакумантаў, пры адсутнасьці якіх бы то ні было сустрэчных спрэчных іскаў на прычыне ўладаньня зямлёю, павінен быў азначыць пунктуальна таксама і тэрмін даўнасьці, пасьля якога ніякія іскі ў адносінах да нярухомай маемасьці ня будуць дзейснымі. Статут першага выданьня аканчальна азначае тэрмін даўнасьці 10 гадамі. Па выхадзе 10 гадоў усякія іскі зьяўляюцца ня дзейснымі, і нярухомае ўладаньне застаецца ў руках тае асобы, якая трымала зямлю на працягу гэтага часу. Аднак гэты тэрмін даўнасьці не пашыраецца на недарослых да моманту іх сталага ўзросту, калі даросламу "младенцу" выйдзе 18 гадоў, а „девце 15 лет". Аднальхова, тэрмін даўнасьці ня мае свайго юрыдычнага значаньня для тых асоб, што знаходзіліся заграніцай, зразумела, з дазволу В.К., аж да павароту гэткай асобы назад да дому. Для тых, што вярнуліся з заграніцы, тэрмін земскас даўнасьці пачынаецца "от того часу, как с чужой стороны к своей земле приедеть".[6]

Статут першага выданьня прадбачыць магчымасьць гэткага выпадку, калі дзьве асобы заяўляюць пратэнзыі на адну і тую-ж зямлю, і калі кожны з тых, што даходзіць на яе права, мае пэўную аснову сваіх дамаганьняў. Гэткія спрэчныя пытаньні могуць узьнікнуць толькі ў тым выпадку, калі ўрад выдасьць два дакуманты на права ўладаньня адней і таеюж зямлёю і людзьмі. Зразумела, выданьне двух дакумантаў зьўляецца вынікам памылкі Ўраду і злоўжы-

  1. Статут 1529 разд. 1 арт. 8
  2. Пичета. Аграрные реформа Сигизмунта-Августа в литовско-русском государстве ч. І Москва 1917 г.
  3. Статут 1529 г. разд. І арт. 14.
  4. Статут 1529 г. разд. І арт. 14.
  5. Статут 1529 разд. І арт. 19.
  6. Статут 1529, разд. 1, арт. 18