Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гледжаньня, што дзяўчына, якая вышла замуж бяз волі на тое братоў і сваякоў, альбо бяз згоды ўраду, калі браты робяць перашкоды гэтаму шлюбу, адхіляецца ад насьледаваньня[1]. Статут 1566 г. прадбачыць яшчэ новы выпадак, калі дзяўчына альбо удава можа быць адхілена ад бацькаўскай альбо мацярынай маемасьці. Гэтак, калі дзяўчына, альбо удава, будучы шляхецкага пахаджэньня, выйдзе замуж за простага стану чалавека, то яна аддальваецца ад усіх маёмасьцяў, якія пераходзяць да сваякоў. Аднак тыя, што атрымалі спадчыну, павінны гэткай "девце, або вдове за тые именья ее, отложити суму пенезей, подле шацунку Статутового, але по паловицы т. е. даючы за каждую службу людей 5 коп. гращей, а иншие грунты сумы по половицы"[2]. Апроч таго, гэткія ўдовы і дзяўчаты, што вышлі замуж за простага стану людзей, трацяць сваё вена. Усякія абавязанасьці дзяцей і кроўных трацяць у гэтым выпадку сваю сілу. Статут другога выданьня прадбачыць, таксама, рад выпадкаў калі бацькі, зразумела за згодай адпаведнай улады, маюць права аддаліць сваіх дзяцей ад насьледаваньня. Ён зазначае магчымасьці: 1) калі "сын кгвалтовне руку поднесет на родичов, альбо имение за живота з рук отцовских кгвалтовней отыймает". 2) Калі сын учыніць "значную кривду" свайму бацьку, альбо якім небудзь спосабам зробіць замах на яго жыцьцё. 3) Калі сын ці дачка праз злосьць і ненавісьць будуць рабіць заходы на жыцьцё бацькі альбо маткі. 4) Калі сын адмовіцца ўзяць на сябе паруку па сваім бацьку, хоць справа закранала жыцьця апошняга, альбо наогул адмаўляўся ўзяць на сябе які-небудзь абавязак у адносінах да свайго бацькі. 5) Калі дзяўчына, ня вышаўшы замуж, ня гледзячы на тое, што кроўныя ня чынілі ёй у гэтым ніякіх перашкод, вядзе непачцівым спосабам жыцьцё, а хаця і дасягнула 25 гадоў, усё такі ня вышла замуж, але жыла старым спосабам, "тогды родичове могут от именя выдетечить, а то для того, аж их послушна быть и в малженство пойти не хотела". 6) Калі сын вызначваецца псыхічнай ненармальнасьцю в "земстью розума". 7) Калі хто небудзь з бацькоў аказаўся ў палоне, а сын адмовіўся іх выкупіць, уладаючы пры гэтым сваёю уласнаю маемасьцю. 8) Сыны, што адступіліся хрысьціянскае веры. Зразумела, адхіленьне сыноў ад насьледаваньня можа быць зроблена на духоўніцаю, але толькі ў прысутнасьці ўлады. Апошняя павінна выслухаць зробленую, заяву праверыць яе асновы, і тагды запісаць у адпаведную кніжку[3].

Права ўладаньня нярухомай маемасьцю грунтуецца на гаспадарскам падараваньні, замацаваным лістом, альбо даўнасьці часу. Усякае зямельнае дзяржаньне павінна адпавядаць таму, што запісана у лісьце гаспадарскім. Земляўласьнік, які атрымаў ад В. К. ліст на зямельнае ўладаньне, але пры ўводзе ва ўладаньне захапіў больш "нижли просил" у такім выпадку "тую выслугу и данину тратит". Роўна-ж, калі-б земляўласьнік захапіў без даніны зямлю і далучыў яе да сябе, то такая асоба траціць сваю выслугу і "тое забрание", якая сладвае на гаспадара. Так-жа сама, калі хто небудзь "ку отчизному своему имению люди або земли, пущи, або ловы возера без данины забрал", дык у такім разе з мэтай пакараньня, з яго маемасьці выдзяляецца частка роўная па каштоўнасьці забранай ім маемасьці, якая "спадывает на господаря". У разе калі земляўласьнік захапіў толькі людзей з зямлёй або без зямлі, альбо захапіў пустую зямлю, то з яго зямельных уладаньняў робіцца адпаведная компенсацыя... мает

  1. Статут 1566. Разд. V, арт. 8.
  2. Статут 1566. Разд. V, арт. 11
  3. Статут 1566. Разд. VІІІ, арт. 7.