Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыстымі" землямі, якія адыходзяць "на стрыев рожоных“. У выпадку адсутнасьці гэткіх,- "на яе близких". Пры тым насьледнікі не павінны даваць гэткай дзяўчыне ніякага "пасагу"[1]. Так сама дзяўчына, якая выйшла замуж бяз волі бацькі і маткі, траціць ня толькі права на пасаг, але зусім адхіляецца наследаваньня мацярынскаю маемасьцю нават у тым разе, калі-б яна была адзінаю дочкаю ў сваіх бацькоў[2]. Уся-ж „отчизна спадывает на близких". Таксама, калі-б якая небудзь дзяўчына сірата, вышла замуж бяз згоды "стрыев, або брати сваей", то яна таксама траціць права на ўладаныне законнай сваею часткай маемасьці. Каб абегчы злоўжываньняў, якія пры гэтым маглі-б вынікнуць, Статут 1529 г. дазваляе дзяўчыне, што жадае выйсьці замуж, але якой браты і дзядзькі робяць у гэтым перашкоду, зьвярнуцца за дапамогай "дальшых кровных своих, або до враду". У гэткім выпадку, яна ня траціць права на маемасьць. У праціўным выпадку, калі ня зьвернецца да ўраду альбо да блізкіх і была-б дарослай усё такі пойдзе замуж, "тогды имене тратит"[3]. Статут прадбачыць магчымасьць абражаньня дзецьмі бацькі альбо маткі. У такім разе "если бы сын отца вдарил, або зсоромотил, або которые втиски и пренегебанья ему чинил", то бацька мае права адхіліць сына ад право на спадчыну. У разе, калі-б у бацькі быў адзін сын, тагды дзьве часьці маемасьці пераходзяць да сваякоў, а трэцюю частку ён можа "обернути“ па ўласнаму жаданьню. У аналёгічных выпадках і матка можа адхіліць сваю дачку "от свае части материстого"[4]. Аддаленьня ад права на спадчыну праз духоўную запісь Статут першай рэдакцыі не дазваляе. Каб абегчы злоўжываньняў, Статут патрабуе, каб тая старана, што мае замер адхіліць сваіх дзяцей ад спадчыны, "пришодши перед господарем, або перед урадником, поведити и дати на него слушные причины", тагды, калі з гэтым згодзіцца ўрад, альбо гаспадар, парушыўшага пачцівасьць да бацькоў можна "за его выступ злый записом от именя отдалити"[5].

Статут другое рэдакцыі закранае тыя ж самыя пытаньні, якія былі ўзьняты ў Статуце першага выданьня. Стоячы на пункце гледжаньня неаддальвальнасьці дзяцей ад наследаваньня бацькаўскае і мацярынскае маемасьці, Статут другога выданьня дапушчае таксама рад выключэньняў, часткай аналёгічных першаму Статуту, часткай уводзіць новыя выпадкі, дзякуючы якім бацька мае права адхіліць сваіх дзяцей ад маемасьці. Статут 1566 г, адмовіўся аддальваць ад права на ўладаньне нярухомасьцю тых дзяўчат, якія вышлі замуж за чужаземцаў. Статут патрабуе толькі "иж бы каторыи колвек, оселый и неоселый оженился в Литве и побрал по жене именья", у выпадку "войны и каждое потребности Великого Князства Литовского", быў абавязаны адбываць з тых маёмасьцяў вайсковую службу, не адмаўляючыся тым, што яму жонка тае маемасьці не запісала. У выпадку, калі запатрабаваньне гэтае ім будзе парушана, то тагды ён і яго жонка "тратят тые именья"[6]. Статут 1566 г. поунасьцю падзяляе пункт гледжаньня першага Статута, згодна якога дзяўчыны, што вышлі бяз згоды бацькоў замуж, трацяць права на атрыманьне пасагу і адхіляюцца ад маемасьці етчызнай и мацярыстай[7]. Таксама статут 1566 г. стаіць і на тым пункце

  1. Статут 159. Разд. ІV. арт. 10.
  2. Статут 1529. Разд. ІV. арт. 11.
  3. Статут 1529. Разд. ІV, арт. 12.
  4. Статут 1529. Разд. ІV, арт. 14.
  5. Статут 1529. Разд. ІV, арт. 14.
  6. Статут 1566. Разд. V. apт. 6
  7. Статут 1566. Разд. V, арт. 7.