Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

злачынцы і таму "таковый кожный честь свою тратит, а имение его отчизное, и выслуженое, и купленое ни детем ни ближним, только на нас, господаря"[1].

На аснове недатыкальнасьці шляхецкага зямельнага ўладаньня пасьля сьмерці бацькоў "сынове и дочки отчизны отдалены быть не мают". Увашоўшы ва ўладаньне бацькаўскай спадчынай, яны карыстаюцца, нараўне з іншымі зямляўласьнікамі ўсімі "вольностьми и супольным правом, яко княжата и панове хоруговые; шляхта и мещане Великого Князства Литовского посядают и на пажитки свои оборочают"[2]. Аднак, гэтая агульна абавязковая юрыдычная норма можа быць парушана, і дзеці трацяць права на нярухомую маемасьць у тым разе, калі-б бацька, "от детей втек до земли неприятельское", а дзеці, што засталіся дома "не были-бы дельные". Пры існаваньні-ж асобнага ад бацькі ўладаньня, калі, згодна закону, будзе даведзена, што дзеці ня ведалі аб умысьле свайго бацькі, "тогды они части свое не тратят" і на гаспадара толькі "тая часть отцовская спадывает". Гэтак сама, у выпадку, калі-б уцёк заграніцу выдзелены сын, а бацька і раты ня ведалі аб яго умысьле і ніяк яму не дапамагалі, з чаго і маглі-б, вывестися присягами телесными, тогды они частей своих не тратят, лечь толко того брата часть, который втек спадывает на нас гасподаря"[3].

Законадаўства другога Статуту поўнасьцю пераймае палажэньні, што маюцца ў першам Статуце, у адносінах конфіскацыі зямлі уласьнікаў уцёкшых "до земли неприятельское". Статут 1566 г. толькі дапоўніў законадаўства першага Статуту тым, што маемасьцю, якая не падлягае конфіскацыі, зьяўляюцца ня толькі выдзеленыя часткі дзяцей, але і добранабытая "власного набытья своего". Разумеецца, што дзеці ня былі асьвядомлены аб умысьле іхнага бацькі і ня прымалі ў ім ніякага ўдзелу[4]. Апроч таго, Статут 1566 году вымагае, каб аддзелены сын "мешкал-бы на том кром отца своего не в одном местцу з ним, а не за одным плотом и небыл подойзренный"[5]. Таксама, не падлягаюць конфіскацыі ўладаньні і жаночыя "отчизные и материстые", а таксама атрыманае ад злачынца мужа вена, калі толькі выявіцца, што жонкі "таковых здрайц, которые не будут ли ведали, тое здрады мужов своих, а с того се выведут прысегами своими"[6]. Не падлягаюць, таксама, конфіскацыі землі праданыя і запраданыя да моманту ўцяканьня за граніцу, калі толькі ўласьнік гэткай маемасьці "окажет на то листы и держанья своего доведет". У разе, калі ён адмовіцца прысягай апраўдаць сваё уладаньне, "тогды тое купленое, або закупленое имение тратит"[7].

Статут першага выданьня, устаўляючы, як агульнае правіла, што дзеці ня могуць быць пазбаўлены спадчыны пасьля сваіх бацькоў, калі толькі апошнія не зрабілі злачынстваў дзяржаўнага характару, аднак, з гэтага агульнага правіла апошні робіць некаторыя выключеньні. Перш за ўсё траціць права на ўладаньне нярухомай маемасьцю кожная дзяўчына, якая "пашла да чужой земли, да Полщи, або до Мазовш або до которое колве земли, маючи именя отчизны, и материстые, в панстве нашем в Великом Киязстве Литовском". Дзяўчына, што вышла замуж за чужаземца траціць сваё права ўладаньня, отчызнымі і маця-

  1. Статут 1529, Разд. І. арт. 2.
  2. Статут 1529, Разд. ІІІ, арт. 9.
  3. Статут 1529, Разд. 1, арт. 4.
  4. Статут 1566. Разд І. арт. 6.
  5. Статут 1566, Разд. І, арт. 11.
  6. Статут 1566, Разд. 1, арт. 3.
  7. Статут 1566, Разд. 1. арт. 10.