Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

джвае ўсе правы і прывілеі, атрыманыя шляхецкім станам ад папярэднікаў В. К. Сыгізмунда. Статутавая норма, абвяшчаўшая "Иж в землях наших того Великого Князства земель и городов мест" дедитства, держанья и уряды будут раздаваться только прирожаным, а тубыльцом тых земль наших Великого Князста“, аканчальна замацавала гэтае права шляхты, яшчэ раней выказанае ў атрыманых ёю прывілеях[1]. Гэтым артыкулам Статуту шляхта забясьпечвала сябе ад магчымага пранікнавеньня ў яе грамаду чужаземных элемэнтаў. Аднак, вышэйпамянуты артыкул Статуту, ня гледзячы на свой катэгарычны тон, чя раз парушаўся вялікім князем. І палякі і маскоўцы, якія пападалі на тэрыторыю Вялікага Княжаства Літоўскага, атрымлівалі ад В. К. староствы і дзяржаньні. На гэтым грунце створваліся непаразуменьні паміж. В. К. і прадстаўнікамі шляхецкага стану.

Неабходнасьць больш сьціслага азначэньня юрыдычнай нормы у адносінах права чужаземцаў на ўладаньне зямлёю, якая норма знаходзілася ў Статуце 1529 году, была зусім відавочнай. У гэтых адносінах Статут 1566 г. значна дэталізаваў палажэньне вышэйпаказанага артыкулу першага Статуту. У Статуце 1566 г. вышэй паказаны артыкул Статуту 1529 году атрымаў больш выразнае і пашыранае формуляваньне. Асноўны-ж зьмест артыкулу застаўся бяз зьменаў. Статут другога выданья стаяў на тым пункце погляду, "штож в том панстве, Великом Князстве Литовском и во всех землях, ему прислухаючих, достойностей духовных и светских городов, дворов и грунтов староств в держании и поживании, и вечностей жадных чужеземцам и заграничникам, ани суседом того панства давать не маем"[2]. В. К. декляраваў за сябе а за сваіх патомкаў даваць апошнія толькі "Литве, а Руси родичом старожытным и врожанцам Великого Князства Литовского и тых земель, тому Великому Князству належачих". Статут дапушчае, аднак, магчымасьць такого выпадку, калі, наперакор гэтак катэгарычна выказанай забароне, усё-такі ў руках чужаземца акажацца тое ці іншае дзяржаньне, якое было дадзена В. Князем дзякуючы настойчывым просьбам чужаземца. У такім выпадку, калі выявіцца незаконнае ўладаньне альбо дзяржаньне, тогды маетность его вся маеть быть взята до столу и скарбу нашего Великого Князства Литовского". Выключэньне складаюць толькі тыя з чужаземцаў, якія аселі на тэрыторыі гаспадарства "з ласки данины нашое, альбо которым иншым правом". У гэткім разе асобы "оселости оное уживати мають", нараўне з іншымі грамадзянамі Вялікага Княжаства, але ў той-жа час яны абавязаны адбываць з тых земляў, службу земскую тому панству". Дапушчаючы магчымасьць уладаньня зямлей эмігрантамі, законадаўства ІІ Статуту тым ня меней патрабуе, каб чужаземец "на достоинства и всякий вряд духовный и свецкий не маеть быть обиран, а не от нас господаря ставлен". У выпадку, калі-б які-небудзь чужаземец, што займаў тую ці іншую сьвецкую ці духоўную пасаду, не захацеў-бы ад яе адмовіцца пасьля напамінаньня, то такі -маетнасть свою на нас, В. К. Литовского, тратит"[3].

Шляхецкая зямельная ўласнасьць усіх відаў: — вотчынная, выслужаная альбо купленая, як агульнае правіла, недатыкальна. Аднак, з гэтага агульнага правіла ёсьць і выключэньні. Гаспадарскія падданыя, што ўцяклі "до земли неприятельской", разглядаюцца як дзяржаўныя

  1. Статут 1529 (Временник Московского Общества Истории и древностей Российских; книга 18, м. 1854). Раздел ІІІ арт. 3.
  2. Статут 1566 (Издание Моск. Общ. Ист. н Древ. Рос.). Раздел ІІІ арт. 9.
  3. Статут 1566, раз. 11, арт. 9.