Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зямельнае права Вялікага Княжаства Літоўскага ўтваралася звычайным парадкам, шляхам рашэньняў, як вяліка, княжаскага і паноў — рады суда, гэтак і мясцовых судовых корпорацый. Неабходнасьць кодыфікацыі зямельнага права ўжо ў пачатку XVІ веку была зусім яснаю для шляхецкага стану. Назьбіралася шмат розных судовых рашэньняў, якія неабходна было прывесьці ў сыстэму і дадаць усім юрыдычным зямельным нормам, дзейнічаўшым на тэрыторыі Вялікага Княжаства Літоўскага, адзінакавы характар.

Разьвіцьцё гаспадарчага жыцьця, і ў сувязі з гэтым, мобілізацыя зямельнай уласнасьці, якая цяпер пачалася, настойчыва высоўвалі на першы плян пытаньне аб кодыфікацыі права наогул і зямельнага — ў прыватнасьці. Неабходнасьць кодыфікацыі права выразна вызнавалася земляўласьніцкай клясай, якая выступіла на Віленскім сойме ў 1522 годзе з прапазыцыяй аб кодыфікацыі права наогул. В. К. і паны-рады павінны былі пайці на сустрэньне жаданьням шырокіх колаў земляўласьніцкай клясы. Здавальненьне запатрабаваньняў шляхты выявілася ў выданьні статута 1529 года ў якім правы і прывілеі шляхты, як земляуласьніцкага стану, атрымалі даволі поўнае і выразнае выяўленьне і адбітак. Агалошаны статут, гэтак званае першае рэдакцыі, зьмеяшчаў у сабе права выключна земляўласьнікаў. Іншыя вольныя грамадзянскія групы, закрануты ў статуце пастолькі, пасколькі япы ў тэй альбо у другой ступені былі зьвязаны са служылым земляўладаньнем. Статут увëў зямельнае права, якое адналькова дзейнічала па усёй тэрыторыі Вялікага Княжаства Літоўскага.

Шляхецкі стан, сабраўшы у сваіх руках зямельны капітал вялізарнай вартасьці, вельмі раўніва адносіўся да сваіх інтарэсаў і імкнуўся забясьпечыць сябе ад магчымасьці пасяганьняў на свае зямельныя правы з боку чужаземцаў. Шляхта надзвычайна баялася пераходу нават часткі дзяржаўнага зямельнага капіталу ў чужаземныя рукі, праз раздаваньне чужаземцам рознага роду дзяржаньняў. Урад Вялікага Княжаства Літоўскага быў прымушаны ў гэтым пытаньні солідарызавацца з інтарэсамі ўсяго земляўласьніцкага стану. Ужо ў прывілеі Вел. Кн. Казіміра за 2 травеня 1447 году маецца ўрачыстае дэкляраваньне даваць уладаньні і пасады толькі адным тубыльцам[1]. Аналёгічны артыкул маецца і ў прывілеі 1492 г. В. К. Аляксандра,[2] і ў прывілеі 1506 г. В. К. Сыгізмунда,[3] які ў падсумавальным выглядзе пацьвер-

  1. Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства, 1910. Приложения. Привилеи 1447 г. § 14.
  2. Тамже привилеи 1492. г. § 16.
  3. Тамже привили 1506, § 2.