Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прычынах, то, зразумела, гэткая незьяўленьне ня лічыцца незаконным і ня дягне за сабою конфіскацыі маемасьці[1]. Статут другое рэдакцыі ня ўнёс ніякіх зьмен у агульны характар абавязкаў служылых земляўласьнікаў, за выключеньнем толькі таго, што ўсякага роду пытаньні, якія дакранаюцца абароны земскай, абавязкова вырашаюцца на Вольным Сойме[2].

Што належыць застаўленых маемасьцяў, то пытаньне аб тым, хто павінен быў адбываць з апошніх ваенную службу, быў абмінуты у Статуце першай рэдакцыі. Узьнікшыя на гэтым грунце непаразуменьні вымагалі тлумачэньня і нават юрыдычнага афармаваньня. Гэта было зроблена ў Статуце 1566 году. Апошні зазначае, як агульнае правіла, што дзяржальнікі застаўленых маемасьцяў, павінны "службу земскую того заступовати", калі толькі у застаўным дакумэнце не абгаворана, што абавязак адбываньня ваеннай службы застаецца за яго юрыдычным уласьнікам. Апошнія павінны былі адбываць ваенную службу і ў тым разе, калі дзяржальнікам заставы былі асобы, якія ня мелі права па свайму юрыдычнаму стану адбываць ваенную службу гды бы оселости яковое и можности не мог меть"[3].

  1. Статут 1529, раз. ІІ, арт. 6.
  2. Статут 1566. Разд. І, арт. 1, 2, 11, 12 и 13.
  3. Статут 1566, разд. ІІ, арт. 4.