Старонка:Pesni galby 1910.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗІМА.
Белым сьнегам заметае
Вецер чорные паля;
Белу опратку ўздевае
Наша родная земля.

Мяккі сьнег летае пухам
І канца яму німа,
І нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма.

Зачыняйце шчыльна хату,
Каб ня дзьмелі халады,
На вакно пляціце мату,
Каб не клаў мароз сьляды.

Даставайце з вышак сані —
Гайда сьцежкі праціраць
І па белым акіяні
У доўж і ў поперак гуляць!

Ды кладзіце рукавіцы —
Гдзе з марозам жартаваць.
Рады белай мы зіміцы,
Рады з ею ваеваць!

Гэй, вы коні, гэй малые!
Што заснулі? весялей!
Гэй, у скочку, залатые!
Варушіцеся жывей!