Старонка:Pesni galby 1910.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

* * *

Пташкі ў лесе шчэбеталі
Стукаў дзяцель і жаўна
І пра шчасьце нам казалі,
І ў душы была весна…

А ў вясёлы вечэр мая
Салавей ў гаю сьвістаў…
Ой, пара ты залатая!
Хто цябе не ўспамінаў?

А у небі, ў Божым полі,
Без сьледа, за край зямлі,
Якбы думкі сьветлай долі,
Хмаркі белые плылі.

Ўсё пра шчасьце нам казало,
Забаўляла, як дзяцей.
Дзе ты, шчасьце, ты прапало?
У сэрцы—цень мінуўшых дней!