Старонка:Paulinka.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

——— 13 ———

ся) . Ой! Недзе туркоча! Ці ня едуць толькі нашы з торгу?

ЯКІМ (прыслухаўшыся). Такі-ж нехта едзе.

ПАЎЛІНКА (сумна). Значыцца, Якімка, трэба ўжо табе рабіць — фырр!

ЯКІМ (устаючы, з уздохам). Нічога не парадзіш — трэба!.. Ой, гэтыя бацькі! І чаму гэта ня родзяцца на сьвет дочкі без бацькоў?...

ПАЎЛІНКА (устаючы). Ах, чуць не забылася! Ці прынёс мне тое, што абяцаўся?

ЯКІМ. А як-жа, прынёс, маё ты золатца. (Дастае з кішані фатаграфію і аддае Паўлінцы).

ПАЎЛІНКА (прыглядаючыся к фатаграфіі, весела). Вот так добра! Заместа аднаго, маю ўжо двох: аднаго, што сам ходзе да дзяўчат і рукам волю дае, а другога, што трэба насіць за... пазухай. (Сьмяецца).

ЯКІМ (любуецца ею, хватае і цалуе). Ах ты, зязюлька мая ненаглядная!

ПАЎЛІНКА (баронячыся). Ну, ну, пятушок! Не гарачыся; пасьпееш з козамі на торг. (Выпіхаючы Якіма з хаты). Марш да дому! Раз, два, тры!...

ЯКІМ (у дзьверах). Помні, Паўлінка — заўтра!... (Выходзе).

Зьява III-ая. Паўлінка (адна).

ПАЎЛІНКА (папраўляе ложак, пасьля прыглядаецца к фатаграфіі, цалуе яе і хавае за пазуху. Прыціскаючы грудзі рукамі). А што, смачна? Цёпленька?... Га?... Каля самага сэрцайка дзявочага... Пэўне чуеш, як яно бедненькае трапечацца? Выгадна табе тут, як нідзе, нікому!... Але не, не! Гэтак не выпадае. Яшчэ трохі порана... Пось-