Старонка:Paulinka.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

——— 14 ———

ле заўтра — другая рэч. А цяпер... (Ідзе к абразу) пасядзі лепш, саколік, за абразікамі. Седзячы гэтак у Бога за плячыма, меней будзеш мець грэшных думак у галаве, чымся песьцячыся тут (паказывае) за пазухай у маладой дзяўчыны. (Напяваючы, падходзе к сьцяне, хавае фатаграфію за абраз і, як у нічым ня бывала, садзіцца за шыцьцё).

Дый чым-жа твая, дзеванька,
Галоўка занята? і т. д.

Зьява IV-ая. Паўлінка — Сьцяпан — Альжбета.

СЬЦЯПАН (п'янаваты, ўходзе з Альжбетай з сенцаў і прыпявае).

Дзе мы едзем, дзе мы йдзём, —
Карчмы ня мінаем;
Дзе заедзем, дзе зайдзём, —
Там і пагуляем.

АЛЬЖБЕТА (кладучы пакупкі на куфар і, раздзяваючыся, да Сьцяпана). Не сьмяшы ты людзей. Калі падпіў, дык ляж спаць!

СЬЦЯПАН. Маўчы, баба!... Ты, каханенькая-родненькая, нічога не разьбіраеш... Валасы доўгія, а розум кароткі. (Прыпявае).

Ой, там на гарэ
Мужык жонкай арэ,
А другая падбягае:
„Запражы-ж ты мяне“.

(Хоча абняць Альжбету).

АЛЬЖБЕТА (адпіргнуўшы). Ах, ты, гнілая качарыжка! Яшчэ можа табе чаго захочацца?...

СЬЦЯПАН (выкручываючы нагамі).

Дзед боб малаціў,
Баба падсявала...