Старонка:Paltava.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

«Не, бачу я, не, Орлік мой,
Мы паспяшылі недарэчы:
90 Разлік хоць дзёрзкі, ды не той —
Не будзе толку, чалавеча.
І мэта згінула мая.
Што зробіш? Промах даў я важны,
Падашукаўся ў Карлу я.
Ён хлопчык смелы і адважны.
Сутычкі дзве-тры разыграць,
Вядома, здолен ён з паспехам,
Знянацку ворага застаць,
На бомбу адгукнуцца смехам,
100 Не горш за рускага стралка
Прабрацца ў ноч к чужому стану,
Зваліць, як сёння, казака
І памяняць на рану рану,
Ды не яму — ён не дарос —
Змагацца з рускім веліканам:
Як полк, вярцецца ён свой лёс
Прымусіць хоча барабанам.
Ён слеп, упарт, нецерпяліў,
І легкадумен, і пыхліў,
110 Якому толькі шчасцю верыць!
Яму развагі нестае,
Ён поспех прошлым толькі мерыць.
Эх, зломіць рогі ён свае!
Саромлюся: пустым брадзягай
Як захапіцца ў старасць мог!
Аслеплен быў яго адвагай
І плыўкім шчасцем перамог,
Як дзеўча скромная».

Орлік

Развязкі
120 Счакаем мы. Час не сышоў.
Дабіцца можна царскай ласкі,
Калі ў саюз пайсці з ім зноў:
Пабіты намі, без сумнення,
Цар не адкіне пагаднення.