Старонка:Paltava.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Мазепа

Не, позна. Рускаму цару
Са мной мірыцца немагчыма.
Даўно азначан нерушыма
Мой лёс навек. Даўно гару
Зацятай злобай. Пад Азовам
130 Аднойчы я з царом суровым
У стаўцы ноччу піраваў.
Паўны віном кіпелі чашы,
Кіпелі з ім размовы нашы,
Я слова смелае сказаў.
Заціхлі госці маладыя.
Цар чашу ў злосці ураніў
І ён за вусы за сівыя
Мяне з пагрозаю схапіў.
Тады, пакорны ў марнай злобе,
140 Сабе кляцьбу адпомсціць даў.
Насіў яе, быў ў той утробе
Дзіцёнка маці. Час настаў.
Так, аба мне напамінанне
Захоўваць будзе да канца.
Паслан Пятру я ў пакаранне,
Я — цёрн ў лісці яго вянца.
Гатоў ён вотчыны і дворы
І лепшы міг жыцця аддаць,
Каб мець Мазепу у пакоры
150 Ды зноў за вус яго трымаць.
Ды лёс азначыцца па ночы.
Хто пабяжыць, рашыць зара...

Замоўк і закрывае вочы
Ён, здраднік рускага цара.

Гарыць усход дзянніцай новай.
Ужо на ўзгорках, па далах
Гурчаць гарматы. Дым ружовы
Клубамі ўсходзіць у прасцяг
Праменням ранічным на шлях.
160 Палкі рады свае самкнулі.
У баявым шнуры стралкі.