Старонка:Paltava.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Пачуцці ж ў ім кіпяць, і зноў
60 Мазепа пазнае любоў.
Імгненна сэрца маладое
Гарыць і гасне, і мілосць
У сэрцы тым не новы госць —
Штодня пачуцце ў ім другое.
Не так паслушна, не злягла,
Не так раптоўнасцю запала
Палае сэрца старыка,
Што плынь гадоў загартавала.
Упарта, спакваля яно
70 Праходзіць палкасці гарно,
Ды позні жар яго не стыне,
Хіба з жыццём ужо пакіне.
Не серна ў потайнае места
Бяжыць, арла пачуўшы лёт,
Адна стаілася нявеста,
Дрыжыць, чакаючы прыгод.

І, ўся паўнютка абурэннем,
К ёй маці йдзе і з дрыгаценнем,
Схапіўшы руку, кажа ёй:
80 «Дзе стыд яго! старызна хцівы!
Ці можна?.. Не, пакуль мы жывы,
Не, ён не ўчыніць намер свой!
Павінны быць аховай дружай
Свае хрышчэнніцы, а ён —
Вар'ят! — на схіле сваіх дзён
Уздумаў стацца яе мужам!»
Марыя дрогнула. Вакол
Ёй свет заслаўся цьмой магільнай,
Пахаладзела і бяссільна
90 Упала дзеўчына на дол.

Яна ачнулася, ды зноўку
Закрыла вочы і ні слоўка
Не кажа. Бацька з маткай ёй
Шукаюць сэрца заспакоіць
І разагнаць ліхі настрой
Трывогу, смутных думак рой.
Дарма. Цалюткія два дні