Старонка:Paltava.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка была правераная

20 Пасуцца вольна, без прызору.
Вакол Палтавы хутары
Яго атулены садамі.
Жыве ў раскошы і ў дабры,
І п'е і есць на серабры,
І шмат багацця пад замкамі.
Ды Качубей багат і горд
Не даўгагрывымі канямі,
Не золатам, данінай орд,
І не фамільнымі дварамі,
30 А ганарыцца Качубей
Красуняй дочкаю сваей.

І сапраўды: ў Палтаве ўсёй
Няма красы, Марыі роўнай.
Яна свяжутка, як вясной
Прывабны цвет цішы дуброўнай.
Як топаль кіеўскіх вышынь,
Яна страйна. Яе парывы
Нагадваюць то рэчкі плынь,
То лебедзі ход між глыбінь,
30 То быстрай лані бег імклівы.
Як пена, персь яе бяла.
Вакол высокага чала,
Як хмары, локаны чарнеюць.
З яе вачэй зоры глядзяць;
Як ружа, вусны яе рдзеюць.
Ды не адна красы пячаць —
Імгненны цвет! — пагудкай шумнай
Прызнана ў ёй, ухвалявана:
Усюды славіцца яна
50 Дзяўчынай скромнай і разумнай.
Затое знатных жаніхоў
Ёй шле Украйна і Расія;
Ды ад вянца, як ад акоў,
Бяжыць пужлівая Марыя.
Адмоўны сказ ўсім жаніхам —
І вось сватоў шле гетман сам.

Стары ён, змучаны гадамі,
Вайною, клопатам, трудамі,