Старонка:Paltava.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Сядзіць, панікшы галавой,
Мазепа, ціхі і пануры.
260 Над ім, як тлумны гоман буры,
Віюцца думкі ўсё гусцей:
«Загіне марна Качубей.
Не ўратаваць яго. Чым бліжай
Да мэты гетман, тым больш ён
Павінен свой трымаць закон,
Тым перад ім схіліцца ніжай
Павінен вораг — такі свет:
Даносчык і яго клеўрэт
Памруць». Ды, глянуўшы на ложа,
270 Мазепа думае: «О божа!
Што будзе з беднаю дзяўчой,
Калі пачуе лёсаў кары?
Цяпер спакойны яе мары,
Але застацца патайной
Не можа справа. Удар жудкі
Сякеры ката загрыміць
Па ўсёй Украйне. Шум пагудкі
Вакол яе загаманіць!..
Эх, бачу я: каму прыпала
280 Снаваць свой шлях у барацьбе,
Той стой адзін перад навалай,
Не зазывай дружка сабе,
Упрэгчы ў воз адзін няможна
Каня і трэпеткую лань.
Забыўся я неасцярожна:
Цяпер плачу вар'яцтва дань...
Усё, што ў свеце найдарожай,
Усё, жыццё чым так прыгожа,
Галубка мне прынесла ў дар,
290 Мне, старцу злоснаму, — і Божа!
Які рыхтую ёй удар!»
І ён глядзіць: на ціхім ложы
Як соладак яе спакой!
Як песціць сон яе любоўна!
Раскрыты вусны, і так роўна
Дыханне персі маладой.
А заўтра, заўтра... Ў садраганні
Адводзіць гетман свой пагляд,