Старонка:Paltava.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка была правераная

Ўстае і ў цяжкім разважанні
300 З святліцы ціха ідзе ў сад.

Лагодна ўкраінская ноч.
Празрыста неба. Зоры ззяюць.
Паветра веек сонных ноч
Раскрыць не хоча. Ледзь хістаюць
Лісцём таполі ў цішыні.
Але дзіўныя мары-сны
Мазепу томяць. Зоры ночы,
Нібы дакорлівыя вочы,
Глядзяць з насмешкай на яго.
310 І немаведама чаго
Таполі шчыльнай грамадою,
Як суддзі, шэпчуць між сабою,
І цеплыні начной разлог
Мазепу душыць, як астрог.
І раптам... крык... ледзь чутны стогн
Нібы дзесь з замка чуе ён.
Ці то быў голас уяўлення,
Ці звера вой, ці плач савы,
Ці нейкі іншы гук жывы,
320 Але ніяк свайго ўзрушэння
Перамагчы не мог старык
І на слабы працяглы крык
Другім адклікнуўся — тым крыкам,
Якім калісь у шалу дзікім
Ён поўніў бітваў майданы,
Калі з Забелам, з Гамалеем
І — з ім... з тым самым Качубеем
Імчаўся ў полымі вайны.

Абрусам золакавых кос
330 Дзянніца сцеле схіл нябёс,
Заззялі ўзгоркі, долы, нівы,
Вярхі гаёў і хвалі рэк.
Ачнуўся ранак гаманлівы
І абудзіўся чалавек.

Яшчэ Марыю сон чаруе
І дрэма песціць, і вось чуе