Старонка:Paltava.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Орлік

Не скончан допыт. Дай адказ!

Качубей

Я ўжо адказваў, і не раз.
Пакінь мяне.

Орлік

Яшчэ прызнання
Пан гетман хоча.

Качубей

Але ў чым?
200 Даўно прызнаўся я ва ўсім,
Што вы хацелі. Паказанні
Мае — хлусня, я — вінават,
Я зло чыню, а гетман свят.
Чаго ж вам болей?

Орлік

Нам вядома,
Што ты быў безлічна багат,
Што ты хаваеш скарбаў шмат
Каля Дзіканькі патаёма.
Цябе ж чакае смерць. Яна
210 Тваё багацце ўсё спаўна
Пацягне ў касу вайскавую,
Такі закон. Я ж указую
Табе на доўг апошні твой:
Дзе скарбы схованы табой?

Качубей

То праўда, так: тры скарбы-дары
Мне спацяшалі ў жыцці мары.
І першы скарб мой — чэсць была.
Скарб гэты пытка адняла.
Другі быў скарб непараўнаны —
220 Чэсць дочухны маёй каханай,
Я дзень і ноч над ім дрыжаў.
Мазепа гэты скарб украў.