Перайсці да зместу

Старонка:Novaja ziamlia 1923.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Бяжыць на двор, ўвесь чырвоны.
— О, ты, халера! О, шалёны!
Ото-ж наскочыў, пане-дзею!
Папаўся ў лапы кату-зьмею! —
Гаворыць ён ды азірнецца:
Яшчэ пагонь яму здаецца.
— А ты, Зыдоры, пане-дзею,
Ты — куст альховы! о, зладзею!
„Пяць раз“ паказваю, тупіца!
А ён: „пяць дзён!“ — цьфу, цьфу, дурніца! —

|}