Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

III.

Хітры, злодзі, гэты лясьнік с каморы, дарма, што малады. Як толькі каморнік, забраўшы струмэнты, вышоў з лукі, за ім пашоў і лясьнік, не даўшы і знаку, што яму наўпярод вядомы далыпые пляны селян. Схаваўшыся з іх вачэіі, ён спрытна замёў свае сьляды, зайшоў з загуменьня і прытаіўшыся ў кустах недалёка ад лукі, пазіраў, што будуць рабіць селяне, каб потым далажыць у лясьніство.

— Ну, ня зьдзек жэ гэто? — апамятаўшыся, сказаў Андрэй Зазуляк:— залезьці да нас у хату і распараджацца, як дома. Ці-ж ёсьць на сьвеце справядлівасьць?—

— Ха!— махнуў рукой стары Ахрым,— справядлівасьць! Дзе яна, тая справядлівасьць?! Справядліва пасадзілі у вастрог нашых хлопцаў? Справядліва гіаштрафаваў земскі, як судзіліся за пашу? Выдумалі справядлівасьць, а спытай, на што яе выдумалі. то і не скажуць!— Тут дзед пачаў перэлічаць усе здареньня, дзе з селянамі абышліся несправядліва.

Але-ж усю да чысьценька луку выкраіў!—

— 11 —