Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кучка мела свайго аратара. Адны гаварылі так, другіе іначэй. Селяне раздзяліліся на дзьве часьці. Меньшая часьць, маладые мужчыны, стаялі за тое, каб не даць каморніку паставіць капцы. Другіе, сталые муікчыны, гаварылі, што так рабіць ня добра, бо ўмешаецца, паліцыя, і ім-же горш будзе. Проці гэтага довада ніхто ня мог сказаць, бо ўсім было на памяці, як гадоў тры таму была спорка з суседнім дваром і як у гэту спорку ўмешалася паліцыя. І ня ўсе яшчэ селяне, каторых тагды арыштавалі, вярнуліся з астрога за супраціўленьне начальству.

А каморнік пад гоман селян рабіў сваё дзела. Як паглядзелі яны на граніцу, то ўсе на момэнт замерлі: уся лука была адрэзана да скарбу. Граніца йшла каля самых платоў, дзе канчаліся агароды і дзе цягнуўся высокі вал голага пяску. У вадным канцы граніцы ўжо быў глыбока ўкопан слуп, як бы ён стаў тут на доўгіе часы. З другога канца ставілі другі капец. Разьмерыўшы, каморнік пашоў назад. за ім рабочые зноў нясьлі струмэнты, а мужыкі, як аглушэные громам, ўсё яшчэ стаялі.


— 10 —