Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Ото дзіва! цяпер яна карціць ім: праз два гады тут будзе добры луг, чамуж не прыбраць яго?—

Кожны селянін тут чуў вялікую крыўду. А паўстаўляные каморнікам капцы стаялі, як вартаўнікі скарбовых інтэрэсаў і адным сваім відам прыводзілі ў ярасьць селян, бо капцы гэтые цяпер былі ня простые акапаные слупы, а мелі абліччэ заклятых ворагоў іх.

Доўга стаялі тут селяне з сваею крыўдаю, адзінокіе, закінутые, і нідзе іх вока не знаходзіла апоры і падмогі у гэтай кроўнай несправядлівасьці. Доўга гаманілі і гудзелі яны пад адкрытым небам як ўстрывожэны вулей, размахівалі рукамі, як лес лапамі у грозную буру. Як трохі ацішэла ўспышка іх гневу, Андрэй Зазуляк вайшоў у сяредзіну, зьняў шапку і стаў ею махаць. Селяне змоўклі і бліжэй сталі да Андрэя.

— Вот што, хлопцы, скажу я вам. Жалавацца нам німа куды, і ніхто нас не падтрымае, хоць наша і сьвятая праўда. Спытайцеся у старых.—нехай вот скажэ стары Ахрым,— усякі, хто запамятае, скажэ, што гэты берэг быў наш ўласны, такім ён і павінен застацца.

— Павінен застацца і застанецца! Ты праўду гаворыш, брат, Андрэй!—зашумелі вакруг селяне.

— Нехай хоць сто каморнікаў прыежджае сюды,— далей гаворыць Андрэй, — нехай ставяць хоць тысячу капцоў тут, а гэты берэг мы не

— 12 —