Старонка:Nashy dni 1937.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Само балота — шыр і гмах,
Панурай немасцю акута.
Глядзіш і горне цябе страх.
А хвоек там — мільён папах,
Дзесяткі тысяч парашутаў.

На філасофскі часам лад
Настроіш думкі ты ў самоце.
Што ні кажы, наш край багат.
Балотам зробім шах і — мат.
І будуць нівы на балоце.

Калі агледзіць хвайнякі
І гэты кут пазнаеш бліжай —
Збіраючы баравікі, —
То вывад я раблю такі:
Мне Загібелька лепш Парыжа.

1935 г.

|}