Старонка:Nashy dni 1937.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усюды, дзе патрэбна зброя,
Каб перашкоды ўсе скрышыць;
Вы неслі сэрца маладое
І жар юнацкае душы.

І было крэпка ваша раме,
І не стамлялася рука,
Бо Ленін быў заўсёды з вамі
Быў з вамі гарт большэвіка.

І вам дарогу саступалі
Пустэлі, пушчы і снягі,
Бо даручаў таварыш Сталін
Вам комсамольскія сцягі.

Прывет вам, войска маладое,
Загартаванае ў баях.
Дарога ваша — след герояў,
Былінны эпас — зорны шлях.

Ідзіце-ж гэтак-жа і далей!
Прывет вам, родныя, прывет!
Пад комсамольскай гулкай хваляй
Ці-ж устаіць варожы свет?

1935 г.

|}