Старонка:Nashy dni 1937.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нашы дзеці сёння — самі камандзіры,
Лётчыкі-героі,
Докі-інжынеры,
То-ж яны схадзілі дзікія Паміры
І ў паўночны полюс
Прабіваюць дзверы!

Хто штурмуе неба ды ідзе ў дазоры,
Дзе ніхто ніколі
Не хадзіў у свеце?
Хто спыняе рэкі і злучае моры?
Гэта нашы людзі,
Гэта нашы дзеці!

Гэтакіх герояў ды такіх адданых
Выхавала мудра
Партыя і Сталін.
Сходзяць з зямель нашых мутныя туманы,
Што ні дзень, то болей
Сонечных прагалін.

Вось чаму я сёння, на ўшчэрба лета,
Не тужу па леце,
Як тужыў калісьці,
Бо-ж і песня-радасць намі не прапета,
Бо-ж вясна гучыць мне
І ў пажоўклым лісці.

6/IX 1935 г.