Старонка:Nashy dni 1937.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Засвяцілі ў цемры замест той лучыны
Ільічовы лямпы
Ветла, як вясёлкі.

Праляглі ўтульна праз лясы, праз нетры
Ільняным абрусам
Роўныя дарогі.
Едзеш — сэрцу ўцеха. Лічыш кіламетры,
А іх гэтак многа,
А яны так строгі!

А надыйдзе жніва — высыплюць брыгады,
Загрукоча трактар,
Загудуць машыны.
Ці-ж калі мы снілі аб такіх парадах,
Аб рабоце дружнай
Гуртавай сябрыны?

Не цягае маці за сабой калыску
На кастлявай спіне
У жніўны час гарачы.
Не пачуць у полі здушанага піску:
Нашы дзеці ў яслях,
У садах дзіцячых.

І аб нашых дзецях сёння мы не тужым:
Свет ім разгароджан,
Ім дарогі гладкі,
Каб расці і выйсці пакаленнем дужым,
Новым пакаленнем
Большэвіцкай складкі.