Старонка:Nashy dni 1937.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВОСЕНЬСКАЕ

1

Зачынае гоман вецер непакорны
На суровы лад.
Халадзеюць ночы. Шлях ярчэе зоры.
Дні ідуць на спад.
Згорбленая восень под руку з вятрамі
Клыгае ў імжы
І гірлянд пажоўклых на калгаснай браме
Гойдае брыжы.
Кончылася лета. Адзвінелі песні,
Громы навальніц…
Шкадаваў я колісь у сваім прадвесні
Чуткіх зараніц;
Смуткаваў па леце, як па той каханай,
Што ўзяла спакой,
І ў цішы самотнай з дум усхваляваных
Я вянкі віў ёй.
Многа з таго часу дзён сплыло суровых,
Многа лет прайшло,
І на свет гляджу я сёння з вышак новых
Праз другое шкло.