Старонка:Nashy dni 1937.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бачу і чытаю іншыя скрыжалі —
Credo нашых дзён:
Вольныя пуціны, сонечныя далі,
Без канца разгон.
І я ў захапленні, радасны і горды
За свой край, народ,
Убіраю ў сэрца дзіўныя акорды,
Творчай сілы ўзлёт…
Вось чаму я сёння не тужу па леце,
Па сваёй вясне
І за тым, што колісь навязаў мне вецер
У юнацкім сне.

29/VIII 1935 г.

2

ЗЯМЛЯ СОВЕЦКАЯ

Многа было сварак, бояк, калачэчы
З-за цябе, зямелька,
Родная ты наша!
Пільнавалі межаў, хаты свае, печы
Вузенькіх палосак
І гібельнай пашы.

Не жылі — марнелі на ваччу з павязкай:
Свет быў нам зачынен,
Не было разгону.
Сёння гэта ліха — злыбедная казка,
Дзікі сон-навала,
Вынікшы з прыгону.