Старонка:Nashy dni 1937.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хто і скуль яны, героі,
Дземчэнка, Стаханаў,
Што ідуць напорным строем,
Крокам веліканаў?
Не было яшчэ на свеце
Ім герояў роўных,
Бо такія ужо дзеці
Вольных мас працоўных!
Слава, чэсць табе, Краіна,
І тваім узлётам —
Большэвіцкім пуцявінам,
Сонечным яснотам!

1935 г.

|}