Гэта старонка не была вычытаная
А разам з ім даў галерэю
Другіх тыпажаў і асоб,
Не шкадаваў ні акварэлі,
Ні фарб алейных ім на гроб.
Праз „Салаўя“ і „Набліжэнне“
Прышоў ты ў фокус нашых дзён.
Дык хай не ведае зніжэння,
Змітрок, парнаскі твой разгон.
Ты не зважай, што часы крушаць,
Згінаюць постаць нашу, стан
І што „гуменца“ на макушы,
Як месяц свеціць праз туман. —
Дармо: расці і ўглыб і ўшыркі,
Вітай свой дваццаць шосты год
І не зважай на „нашатыркі“ —
Ідзі з эпохаю ўпярод.
1935 г.
|}