Старонка:Nashy dni 1937.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСНЯ КАСТРЫЧНІКУ

Вялік разгон,
Шырок размах
Нястрымнай гулкай хвалі,
Мы ў плынях дзён
Праводзім шлях
У сонечныя далі.

І што ні год
Гучней паток
Імкне пад сцяг чырвоны.
Смялее ўзлёт,
Цвярдзее крок —
Ідуць, ідуць калоны.

Вядзе на бой
Іх наш стратэг,
Маяк наш, слаўны Сталін.
Шуміць гразой
Ён, наш разбег,
Імклівасць творчай хвалі.