Старонка:Nashy dni 1937.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адсек і ты, Змітрок, тым часам —
Не жарты: дваццаць пяць гадоў
І па дарозе да Парнасу
Пакінуў многа ты слядоў

У гэтым доўгім падарожжы
Ты перабраў нямала тэм,
Шмат абразкоў нам даў прыгожых
І шмат аповесцей, паэм.

Ды без таго не абыйшлося —
Навошта нам таіць грахі?
Было ў пісьменніцкім працэсе
Крыху нацдэмаўскай трухі

Але на свет з цвілога склепа
Ты смела вынес прасушыць
Свайго „Крушынскага Язэпа
Каб выбіць фуз з яго душ.