Старонка:Nashy dni 1937.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАЛГАСУ „СЛАБАДА“

Не дужа вялікі калгас „Слабада“,
Ды дужа прыемна яго грамада:
Жанчыны, як вішні, мужчыны — дубы.
В. хлопцы, дык хлопцы — гвардзеец любы!

А дзеці! ой, слаўныя дзеці пайшлі!
Яны — аздабленне калгаснай зямлі.
Іх вочкі жывыя і смеласць у іх…
Такіх не бывала ў вёсках старых.

Не надта вялікі калгас „Слабада“,
Ды дружна працуе яго грамада.
Калгас ідзе ўгору, калгас — жывы вір,
Калгаснаю справай жыве брыгадзір.

Работа ў калгасе кіпіць і гудзе.
На месцы і старшыня ў „Слабадзе“.
Глядзіш — і вясною квятнее душа —
Не каюся нават, што выпіў „ярша“.

1933 г.