Старонка:Nashy dni 1937.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ШАСНАЦЦАТАЯ ГАДАВІНА

Цвёрды крок жалезнай волі
След пакінуў, як ніколі,
У гэты слаўны год.

Большэвіцкаму напору
Паддаліся скалы, горы
І паўночны лёд.

Гэтай воляй і стыхія
Ў берагі вайшла другія —
Рэкі, вадаспад.

Намаганнем тым геройскім
Па каналу Беламорскім
Пацяклі назад.

У пустэлях Кара-Кума
Гімны пеў маторным шумам
Караван аўто.