Старонка:Nashy dni 1937.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каб між Кітаем і Японцам
Быў мір, калі той бог захоча.
Але раса, брат, выесць вочы,
Пакуль узыйдзе тое сонца.

Глядзі, як папавы „авечкі“
Шлюць за даларчыкі рублі
Японцу з зброяй караблі —
І папа будзе мець „на свечкі!“

Дык кінь, брат Янь, ты спосаб гэты.
Вярніся лепш у свой Кітай
Ды за кітайскія Советы
Ты голас голасна падай!

1932 г.

|}