Старонка:Nashy dni 1937.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Узыйшоў юнака калісьці
На пагорак роднай вёскі.
Калыхаўся сум у лісці,
Млелі песень адгалоскі.

А ў разлогах далеч сініх
Лятуценне тахлі межы.
Слаўся смутак па даліне,
Ды туманам лес мярэжыў.

Крыж пануры, знак пакуты,
Вартаваў дарогі, гоні.
А мужык, худы, разуты,
Рукі з гора клаў на скроні.

Убіраў юнак у сэрца
З‘яў тых сумныя акорды,
Каб у вочы крыважэрцам
Кінуць слова гневу, цвёрда.