Старонка:Nashy dni 1937.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Да 25-годдзя літаратурнай дзейнасці)

Была пара. Марнелі нашы гоні
У холадзе жыццёвых непагод.
Ішоў за годам год,
Маўчаў, цярпеў народ,
Заціснуты, задушаны прыгонам.
Была пара. Знямела слова ў краі
Пад уціскам жандарскае нагі.
У полагу смугі
Разлівамі тугі
Звінеў наш сум на гуслях-самаграях.
Журыліся і плакалі іх струны,
Ды слухалі іх толькі дзірваны,
Балоты, курганы,
Ды ў межах палыны;
Карчма-ж была і школа і трыбуна.
Ды час прабіў, і волі промень глянуў,
Вясёлкаю прарваўшыся з-за хмар.
Знайшоў ты шлях, пясняр,
Пакрыўджаным свой дар
Панёс ты голасам трыбуна і баяна.