Старонка:Nashy dni 1937.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПІОНЕРАМ

Шлях паказан вам шырокі,
Шлях прасторны,
Светлы, зорны, —
Дык наперад цвёрдым крокам,
Шум вясенні, яснавокі!
Дзеці волі, дзеці буры!
Ваша ранне —
Бой, змаганне:
У Кастрычніцкай віхуры
Карані вашай натуры —
Быць гатовым дружна крочыць
Сямімільна!
Звенне шчыльна!
Вышэй сцяг трымаць рабочы!

1930 г.