Старонка:Nashy dni 1937.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кропка ў кропку, слова ў слова,
Не змяніўшы моды,
Ідуць следам Мураўёва
Панства ваяводы.
Па засценню здзек, расправа
Дэфензіўных катаў…
Гонар, пан Пілсудскі, слава
Панскім тваім пятам…
Гром арганаў у касцёлах —
Набажэнства „ксендзаў“,
А па местах і па сёлах
Бродзіць голад, нэнза.
Ходзіць крыўда з хаты ў хату,
Сее помсту-злобу
І куе, рыхтуе катам
Гвозд у вечка гроба…
Непакой у панскім сэрцы —
Час іх сходзіць, гіне:
Не спыніць вам, крыважэрцы,
Большэвіцкай плыні.

1931 г.

|}