Старонка:Nashy dni 1937.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПОЛЬСКІМ КАТАМ

Польшча панскае культуры,
Польшча — блеск Еўропы —
Залівае турмаў муры
Кроўю „хамаў хлопаў“!
На намыленай вяроўцы
Новы „цуд“ Варшавы —
Строяць мудрасць сваю змоўцы,
Ладзяць баль крывавы.
Страх, трывога ў панскім сэрцы —
Вецер дзьме з усходу —
І рыхтуюць крыважэрцы,
На ўсход паходы.
Рып і скрогат надмагільны
На астрожных брамах,
Кат ваенны і цывільны…
Кроў… магілы-ямы.
Вар‘яцее ў дзікім шале
Бельведэрскі рыцар,
Часы жудасці паўсталі,
Бы ў век інквізіцый.