Старонка:Nashy dni 1937.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАНАМ-ВАЯКАМ

Забразгалі
„Шабелькамі“
Палкоўнікі-паны.
Не ўрымстуюць
Пільсудчыкі:
Ім хочацца вайны.
З‘язджаюцца,
Злятаюцца
Крывавых спраў майстры,
Шушукаюць,
Змаўляюцца,
Падпальваюць кастры,
Каб з дымам іх,
З пажарамі
Зноў рушыцца ў паход.
Мы ведаем
Іх намеры
Магнатаў, ваявод;
Прадонне іх
Палохае —
Гісторыі прысуд.