Старонка:Nashy dni 1937.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАНСКАЯ ЛАСКА

За вашу ласку панскую,
Палітыку шатанскую
Мы дзякуем, паны.
„Дабра“ зрабілі многа вы,
Залезшы ў наша логава,
Пабраўшы бізуны.

Наслалі нам асаднікаў,
Жандараў і вураднікаў
І іншае брыды —
Кунтушыкаў, каптурыкаў
І Антэкаў-мазурыкаў
Наперлі нам сюды,

Каб гэтыя дабродзеі
Вам польскасць тут праводзілі
На панскія лады.
І польскасць там праводзіцца.
На ўвесь наш край смуродзіцца.
Ксяндзоўская мана.