Старонка:Nashy dni 1937.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА КАЎКАЗЕ

У залатой калясцы сонца
Вандруе зноў у свет дзянёк.
Нязмеран шлях яго бясконцы,
Завіты ў сонечны вянок.

Замерлі горы ў тонкай сіні,
Глядзіць, як бог зямлі, Эльбрус,
І патыхае сном пустыні
Яго заснежаны абрус.

Маўклівы горы, глуха-немы,
Не жывяць мыслі іх чала,
І вісне мут адвечнай дрэмы,
Як сум хаўтурнага стала.

1926 г.