Старонка:Nashy dni 1937.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І веру каталіцкую
Падносяць нам і тыцкаюць —
На чорта нам яна?
Не возьмеш нас касцёламі,
Царквамі і саборамі —
На ліха нам ваш рай?

Таргуйце сабе душамі,
Як рэдзькаю ці грушамі,
А нас вы — не чапай!
Ды ліха ў тым, каханыя,
Што вы прышлі нязваныя,
Убіліся ў наш край.

Зрабілі яго „крэсамі“
І разам з пэпээсамі
Заслалі тут абрус.
Ад Брэста і да Случчыны
Пад пятамі пілсудчыны
Гаруе беларус.

Няма яму аддушыны,
А крык яго прыдушаны
Ўзвялі вы ў крымінал.
Паны! ці мелі рацыю
За крык той судзіць нацыю,
Упасці ў такі шал?