Старонка:Nashy dni 1937.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зачыніла свет вайна,
А я з дзеткамі адна,
З дробнымі, малымі
Цяжка адной з імі.

Ці жывы ён, ці забіты,
Ці ў чужым палоне?
Шапаціць мне штосьці жыта,
Ды слоў не гамоніць.

У каго-ж я запытаю?
Нема ўсё навокал:
Дзе ты, дзе, у якім краю
Мой нявольнік-сокал?

Зачыніла свет вайна;
А я з дзеткамі адна.
Горка мне адненькай,
Сумна маладзенькай!

II

САЛДАЦКАЯ ПЕСНЯ

Старана чужая — не родная маці,
А касцей салдацкіх нагацілі гаці.
Эх, ваюй, ваюй, салдат!
Выступай за радам рад!

За гарой, за лесам ліха, смерць блукае,
А крумкач у госці крумкача склікае.
Эх, ваюй, ваюй, салдат!
Па зямлі паўзі, як гад.