Старонка:Nashy dni 1937.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У сырых акопах гіне люд рабочы
А там дома жонка праплакала вочы.
Эх, ваюй, ваюй, салдат
За цара, за царанят.

Над зямлёю цяжка злегла ноч сляпая,
А ў каго матуля пра сынка спытае?
Эх, ваюй, ваюй, салдат!
Не аглядвайся назад!

Рассяваеш косці ты, салдат, па свеце,
А там з галадухі пухнуць жонка, дзеці.
Эх, ваюй не так, салдат:
Павярні ты штых назад!

1936 г.

III

НОВАЯ ПАХОДНАЯ

Рушым дружна грамадою
На паноў у свой паход,
Скончым з панскаю брыдою
І адвечны знішчым гнёт!
Эй, гарніст, іграй паход!
Дружна, армія, ўпярод!

Разгарні ты, люд рабочы,
Сілу, волю ва ўсю шыр,
Зграі рознай патарочы
Улажы на век у жвір!
Эй, гарніст, іграй паход!
Смела, ратнічкі, ўпярод!