Старонка:Nashy dni 1937.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСНІ АБ ІМПЕРЫЯЛІСТЫЧНАЙ ВАЙНЕ

I. ПЕСНЯ САЛДАТКІ

Гнуцца лозы над крыніцай
Ды шумяць тужліва.
Ідзе гора з маладзіцай
На цяжкое жніва.

Зачыніла свет вайна,
А я з дзеткамі адна,
З дробнымі, малымі
Цяжка адной з імі.

Вее вецер па-над борам,
Ходзячы па свеце.
Ой вы, сонца, месяц, зоры!
Праўду мне скажыце:

Дзе мой горкі бедачына
Мой салдат пахілы?
Без яго мне, сіраціне,
Белы свет не мілы.