Старонка:Nashy dni 1937.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У людзей свае дагадкі.
Толькі-ж людзі
Не прарокі!
Не — не тыя непаладкі
Не — не тое томіць грудзі
Маёй Тані яснавокай.

Сама-ж Таня маўчыць горда…
Дзе напасці?
Дзе прычына?
Перакрыць, пабіць рэкорды
Свае прыяцелькі Насці. —
Вось што думае дзяўчына.

1/XI 1936 г.